• Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • ГПГП
  • Плошча горадаПлошча горада
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Лукашэнка: у імя сваёй незалежнасці мы заўсёды будзем шанаваць вялікі подзвіг старэйшых пакаленняў

02.07.2019
2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У імя незалежнасці ў Беларусі заўсёды будуць шанаваць вялікі подзвіг старэйшых пакаленняў. Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі суайчыннікам з нагоды 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дня Незалежнасці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што нацыянальнае свята аб'ядноўвае беларусаў у імкненні да міру, згоды і захавання гераічнага летапісу краіны.
"Вялікая Айчынная вайна ўвайшла ў кожную сям'ю болем страт, прынесла гора і нечалавечыя пакуты мільёнам беларусаў, але абудзіла ў розумах і сэрцах кожнага пачуццё нацыянальнай еднасці, грамадзянскага абавязку і гатоўнасці абараняць Радзіму да апошняга дыхання", - гаворыцца ў віншаванні. Перамога над нацызмам стала актам вышэйшай справядлівасці і сімвалам няскоранасці беларускага народа.
"У імя сваёй незалежнасці, гістарычнай праўды і міру на Зямлі мы заўсёды будзем шанаваць вялікі подзвіг старэйшых пакаленняў, імкнуцца быць дастойнымі іх памяці. На прыкладзе жыцця сапраўдных герояў выхоўваць сваіх дзяцей і разам з імі ствараць будучыню Беларусі - суверэннай, моцнай, працвітаючай краіны", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Віншаванне Прэзідэнта з 75-годдзем вызвалення Беларусі і Днём НезалежнасціДарагія суайчыннікі!
Віншую вас з вялікай гістарычнай датай - 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Днём Незалежнасці - святам, якое аб'ядноўвае нас у імкненні да міру, згоды і захавання гераічнага летапісу краіны.
Вялікая Айчынная вайна ўвайшла ў кожную сям'ю болем страт, прынесла гора і нечалавечыя пакуты мільёнам беларусаў, але абудзіла ў розумах і сэрцах кожнага пачуццё нацыянальнай еднасці, грамадзянскага абавязку і гатоўнасці абараняць Радзіму да апошняга дыхання. Перамога над нацызмам стала актам вышэйшай справядлівасці і сімвалам няскоранасці нашага народа.
У імя сваёй незалежнасці, гістарычнай праўды і міру на Зямлі мы заўсёды будзем шанаваць вялікі подзвіг старэйшых пакаленняў. Імкнуцца быць дастойнымі іх памяці. На прыкладзе жыцця сапраўдных герояў выхоўваць сваіх дзяцей і разам з імі ствараць будучыню Беларусі - суверэннай, моцнай, працвітаючай краіны.
Няхай над нашай роднай зямлёй заўсёды будзе чыстае неба.
Жадаю вас шчасця і дабрабыту.
Аляксандр Лукашэнка.-0-