• ГПГП
  • Плошча горадаПлошча горада
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Бясплатныя кансультацыі для маламаёмных правядуць беларускія адвакаты 1 кастрычніка

30.09.2019

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адвакаты Беларусі правядуць бясплатныя кансультацыі для маламаёмных грамадзян 1 кастрычніка. Як паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў (БРКА) Ірына Рэўт, акцыя прымеркавана да Дня пажылых людзей.

 

Бясплатныя кансультацыі пройдуць ва ўсіх адвакацкіх утварэннях краіны.

 

Адвакаты растлумачаць дзеючае заканадаўства ў галіне працоўнага, грамадзянскага, сямейнага і жыллёвага права.

 

Такія мерапрыемствы па рашэнні савета Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў праводзяцца ў краіне рэгулярна. Адвакаты бясплатна кансультавалі маламаёмных 15 сакавіка - з нагоды Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларус, 26 чэрвеня - Дня ўтварэння адвакатуры. Такая акцыя таксама запланавана на 29 лістапада - з нагоды Дня юрыста.-0-