• Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ГПГП
  • Плошча горадаПлошча горада
  • ЛяскавічыЛяскавічы
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Беларускія спартсмены 27 чэрвеня заваявалі 10 медалёў II Еўрапейскіх гульняў

27.06.2019
27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сёмы дзень II Еўрапейскіх гульняў беларускія атлеты сталі ўладальнікамі 10 узнагарод, 4 з якіх залатыя, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Адразу 4 залатыя медалі беларусы заваявалі на вяслярным канале ў Заслаўі. Першае золата атрымала байдарачніца Вольга Худзенка, якая стала чэмпіёнкай на дыстанцыі 500 м. Затым беларускія весляры сталі ўладальнікамі яшчэ трох залатых узнагарод - на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару падняліся Марына Літвінчук (байдарка-адзіночка; 5000 м), Арцём Козыр (каноэ-адзіночка; 200 м) і Алена Наздрова (каноэ-адзіночка; 200 м). Уладальнікамі сярэбраных медалёў сталі два беларускія экіпажы: Вольга Клімава / Надзея Макарчанка (каноэ-двойка; 500 м), Маргарыта Махнева, Надзея Папок, Вольга Худзенка і Марына Літвінчук (байдарка-чацвёрка; 500 м). Акрамя таго, бронзу заваяваў экіпаж Вольга Худзенка / Марына Літвінчук (байдарка-двойка; 200 м), а таксама Дзмітрый Траццякоў (байдарка-адзіночка; 200 м). Усяго на II Еўрапейскіх гульнях беларускія весляры заваявалі 10 узнагарод (5 залатых, 2 сярэбраныя, 3 бронзавыя).
На дыване Палаца спорту ўладальнікам бронзавага медаля стаў барэц вольнага стылю Аляксандр Гуштын (вагавая катэгорыя да 97 кг), а на велатрэку "Мінск-Арэны" 3-е месца ў скрэтчы заняў Яўген Каралёк.
За тры дні да фінішу II Еўрапейскіх гульняў беларуская зборная займае другое месца ў агульнакамандным медальным заліку, маючы 55 узнагарод (19 залатых, 13 сярэбраных, 23 бронзавыя). Наперадзе расіяне, у якіх 71 медаль (31 ,16, 24).-0-