• Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • ГПГП
  • Плошча горадаПлошча горада
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Беларусь уступае ў Міжнародную арганізацыю камісіі па каштоўных паперах

26.07.2019
26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь уступае ў Міжнародную арганізацыю камісій па каштоўных паперах. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 436 ад 1 ліпеня 2019 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У мэтах забеспячэння эфектыўнага супрацоўніцтва Міністэрства фінансаў з Міжнароднай арганізацыяй камісій па каштоўных паперах Савет Міністраў згадзіўся з прапановай Міністэрства фінансаў аб яго уступленні ў гэту арганізацыю ў якасці асацыіраванага члена.
Згодна з пастановай выплата штогадовага ўзносу, звязанага з членствам Мінфіна ў гэтай міжнароднай фінансавай арганізацыі, можа ажыццяўляцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, што прадугледжваюцца ва ўстаноўленым парадку на гэтыя мэты ў законе аб рэспубліканскім бюджэце на адпаведны фінансавы год.
Міжнародная арганізацыя камісій па каштоўных паперах - міжнародная фінансавая арганізацыя, якая аб'ядноўвае нацыянальныя органы рэгулявання рынку каштоўных папер. Штаб-кватэра арганізацыі знаходзіцца ў Мадрыдзе (Іспанія). Цяпер (па стане на май 2019-га) у арганізацыі 225 удзельнікаў. Члены арганізацыі рэгулююць рынкі каштоўных папер, на якія прыпадае больш за 95 працэнтаў сусветнага рынку каштоўных папер.-0-