• ЛяскавічыЛяскавічы
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ГПГП
  • Плошча горадаПлошча горада
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Адміністрацыя Прэзідэнта правядзе ў ліпені прыёмы грамадзян

09.07.2019
9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адміністрацыя Прэзідэнта прадаўжае праводзіць прыёмы грамадзян у Мінску і рэгіёнах. Чарговыя сустрэчы запланаваны на 10, 12, 18 ліпеня, паведамляе БЕЛТА.
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка трымае работу са зваротамі грамадзян на пастаянным кантролі. Асабісты кантакт прадстаўнікоў улады з насельніцтвам, сустрэчы з працоўнымі калектывамі, грамадзянамі - адна з самых зручных і запатрабаваных форм работы, якая дае магчымасць не толькі даведацца пра хвалюючыя грамадзян пытанні і вырашыць іх, але і правесці маніторынг сітуацыі, ацаніць работу вертыкалі ўлады.
Так, 10 ліпеня кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава будзе прымаць грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у рэзідэнцыі Прэзідэнта ў Мінску.
На 12 ліпеня запланавана сустрэча намесніка кіраўніка Адміністрацыі Валерыя Міцкевіча з грамадзянамі ў час выязнога прыёму ў Ашмянскім райвыканкаме.
Начальнік галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Юрый Крывашэеў выслухае заяўнікаў 18 ліпеня ў рэзідэнцыі Прэзідэнта ў Мінску.
Запісацца можна па тэлефонах прыёмнай грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб рэзідэнцыі кіраўніка дзяржавы (+375-17-222-37-78) і адзела па рабоце са зваротамі грамадзян адпаведнага выканкама.-0-