• Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • ГПГП
  • Плошча горадаПлошча горада
Галоўная -  Навіны -  Навіны вобласці

У Гомельскай вобласці Чырвоны Крыж падтрымае лепшыя валанцёрскія ініцыятывы

17.05.2022

17 мая, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Гомельская абласная арганізацыя Беларускага Чырвонага Крыжа (БЧК) сумесна з абласным валанцёрскім саветам БЧК праводзіць конкурс валанцёрскіх ініцыятыў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік арганізацыйна-кадравага аддзела абласной арганізацыі Арцём Карпенка.

"Такі конкурс прызначаны падтрымаць, развіць валанцёрскі рух у рэгіёне. Для ўдзелу неабходна падаць заяўку. І гэтыя заяўкі паступаюць ужо, іх прыём завершыцца 20 мая", - расказаў Арцём Карпенка.

Для пераможцаў конкурсу прадугледжаны грант на рэалізацыю ініцыятывы. У залежнасці ад сфарміраванага і пададзенага ў заяўцы каштарысу - да Br1 тыс.

Начальнік аддзела звярнуў увагу: прапанаваная для конкурсу ініцыятыва павінна быць распрацавана валанцёрскай групай Беларускага Чырвонага Крыжа і накіравана на вырашэнне сацыяльных праблем. "У першую чаргу будуць падтрыманы ініцыятывы, у планаванне і рэалізацыю якіх актыўна ўключаны групы рызыкі. Таксама павінна быць прадугледжана прадаўжэнне дзейнасці пасля завяршэння конкурснага фінансавання. Перавага - заяўкам, у рэалізацыі якіх прымаюць удзел партнёрскія арганізацыі", - удакладніў ён.

Пераможцаў аб'явяць 26 мая. Тэрмін рэалізацыі ініцыятывы - з 1 чэрвеня па 16 снежня 2022 года.

Арцём Карпенка дадаў, што конкурс валанцёрскіх ініцыятыў - адзін з крокаў праграмы месячніка Чырвонага Крыжа, які праходзіць у краіне па 1 чэрвеня.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)