• ЛяскавічыЛяскавічы
  • Плошча горадаПлошча горада
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ГПГП
Галоўная -  Навіны -  Навіны вобласці

Месячнік па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку стартаваў у Гомельскай вобласці

05.04.2022

5 красавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Месячнік па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі стартаваў у Гомельскай вобласці, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал "Гомельшчына афіцыйна".

Па традыцыі ў час месячніка вясенняе абнаўленне закране кожны населены пункт. Трэба абнавіць двары, вуліцы, скверы і паркі, прыбрэжныя зоны. "Плануецца ачысціць тэрыторыі ад смецця, пры неабходнасці аднавіць і пафарбаваць агароджы, малыя архітэктурныя формы. Пачнуцца і работы па азеляненні. У добраўпарадкаванні прымуць актыўны ўдзел прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, працоўныя калектывы ўстаноў, навучэнцы і студэнты", - удакладняецца ў паведамленні.

Па распараджэнні старшыні Гомельскага аблвыканкама Івана Крупко створана пяць абласных рабочых міжведамасных груп па арганізацыі добраўпарадкавання і навядзення парадку.

Месячнік прадоўжыцца да 30 красавіка.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)