• Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Плошча горадаПлошча горада
  • ГПГП
  • ЛяскавічыЛяскавічы
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

ЗЯРНЯТКА ДА ЗЯРНЯТКА – БУДЗЕ МЕХ

17.07.2019

Хлебаробы сельгаспрадпрыемства “Палессе-Аграінвест” першымі выйшлі ў поле і першымі правялі традыцыйнае свята хлебаробаў “Зажынкі”.

Як паведаміла вядучы спецыяліст па ідэалагічнай рабоце названай гаспадаркі Кацярына Марцынкевіч, у мінулую субботу, 6 ліпеня, на полі бліз вёскі Турок адбылося шанаванне людзей, якія будуць заняты на ўборцы зерневых. З рук дырэктара Міхаіла Капінскага грашовае заахвочванне атрымалі тыя, хто ў тэрмін падрыхтаваў тэхніку да галоўнай палявой кампаніі.

На імправізаваных століках, у якасці якіх выкарыстаны былі рулоны залацістай аржаной саломы, механізатараў і вадзіцеляў частавалі рознымі прысмакамі і садавіной.

Міхаіл Анатольевіч пажадаў здароўя, паспяховай і тэрміновай уборкі і важкіх намалотаў. Мы таксама далучаемся!
Працаўнікам палёў вельмі важная ўвага з боку кіраўніцтва і матэрыяльнае заахвочванне. Гэтым у УП “Палессе-Аграінвест” ніколі не абдзяляюць людзей.

І. АЛЯКСАНДРАВА