• Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ГПГП
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Плошча горадаПлошча горада
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

У Петрыкаве выбралі пераможцаў у конкурсе «Школьны вальс - 2019»

13.05.2019

Самы папулярны конкурс сярод выпускнікоў устаноў адукацыі “Школьны вальс – 2019”.

Сапраўднае шоу яскравых касцюмаў, танцавальных “па”, арыгінальных падтрымак і тэатральных ідэй. 

На імправізаванй сцэне гімназіі горада Петрыкава 18 калектываў школ раёна змагаліся за перамогу.

Як і ў мінулы раз, конкурсам палажэння  калектывы былі падзелены на дзве групы: сельскія школы – у адной, гарадскія – у другой.

Арганізатары конкурсу падрыхтавалі для пераможцаў сімвалічныя статуэткі і дыпломы.

Асобна трэба адзначыць пары, якія прысвяцілі свае нумары ваенный тэматыцы. Тут былі і горыч ад пачатку вайны і радасць за перамогу – так па-тэатральнаму  праявілі сябе юныя танцоры. Цэлую палітру эмоцый, пачынаючы ад меладраматычных выступленняў, заканчваючы дзёрзкімі і хвалюючымі, маглі назіраць гледачы.

Па выніках выступленняў першыя месцы ў сваіх групах занялі танцавальныя пары сярэдняй школы № 2 і Мышанскай сярэдняй школы.

Другімі былі каманды гімназіі і Бабуніцкай сярэдняй школы, трэцімі – каманды сярэдняй школы № 1 і Навасёлкаўскай сярэдняй школы.

Галубіцкая пара адзначана ў намінацыі “Ваенны вальс”.

Прыз у намінацыі “Міс вальс” дастаўся Галіне Панцюк з Бабунічаў, а “Містарам вальс” стаў  гімназіст Ян Шпігановіч.

Прыз сімпатый гледачоў дастаўся камандзе сярэдняй школы № 1, а прыз сімпатый журы – пары з Брынёўскага сада-школы.

Навучэнцы сярэдняй школы № 2 атрымалі прыз у намінацыі за лепшую тэхніку выканання, навучэнцы Курыцікай школы – прыз  у намінацыі “Вальс маёй малой Радзімы”.

Харэограф Ірына Буднік адзначана дыпломам “За асабісты ўклад у правядзенні конкурсу”.

Кожны год харэографы горада і раёна павышаюць танцавальны ўзровень выпускнікоў сярэдніх школ. Відавочна, што не адзін месяц пайшоў на адточванне фігур, рытму і падтрымак.

Прыемна, што конкурс набывае папулярнасць. Незалежна ад вынікаў, выпускнікі годна прадставілі свае школы, пакінулі гледачам шмат добрых эмоцый.

Танцавальныя нумары пераможцаў у хуткім часе можно будзе паглядзець на выпускным вечары.