• ГПГП
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Плошча горадаПлошча горада
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Тэма азелянення Петрыкава і вёсак раёна знаходзіцца на кантролі

23.05.2019

Тэма азелянення Петрыкава і вёсак раёна знаходзіцца на кантролі кіраўнікоў і спецыялістаў служб, адказных за гэту работу.

На апошняй пашыранай апаратнай нарадзе на чале са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Наўныкам на гэтым пытанні была засяроджана ўвага.

Зразумела, што ў горадзе ідуць будаўнічыя работы і цяпер на гэтым сканцэнтраваны ўвесь працэс добраўпарадкавання. Усё ж адным з пунктаў з’яўляецца азеляненне і менавіта ў цёплы перыяд года не варта забывацца пра яго. Тым больш, што і фінансавы радок расходаў на азеляненне прадугледжаны недзе ў межах 15 тысяч рублёў. І гэтыя сродкі трэба асвойваць і даваць магчымасць зарабляць тым арганізацыям, якія рэалізуюць саджанцы дрэў і культурных раслін, кустоўя. У нашым раёне гэтым займаецца ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас”.

Так, з гадавога задання па высадцы дрэў у горадзе ў колькасці 515 на сёння пасаджаны 420. Што датычыць населеных пунктаў раёна, то там высаджана каля 5,5 тысяч саджанцаў дрэў. У большасці сваёй на вёсках гэта работа здзяйснялася ў “Тыдзень лесу”, які праходзіў у красавіку.

Я звярнулася да інжынера па лесааднаўленні ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас” Яўгена Ланькі, каб даведацца, колькі на сёння ўдалося зарабіць сродкаў прадпрыемству на продажы саджанцаў? Вядома, што пітомнік лясгаса быў створаны для гэтых мэтаў – зарабляць дадатковыя сродкі.
Яўген Вячаслававіч паведаміў, што летась за год на продажы саджанцаў лясгас атрымаў 20 тысяч рублёў. Сёлета, па стане на 1 мая саджанцаў рэалізавана на 7,8 тысячы рублёў. З іх амаль на 3 тысячы рублёў закупіў саджанцаў КУП “Петрыкаўскі райжылкамгас”. Набывалі іх для азеляненння прылягаючых тэрыторый Смятаніцкая сярэдняя школа, гімназія горада Петрыкава, Капцэвіцкі дом-інтэрнат для псіханеўралагічных хворых. Закуплялі саджанцы і прыватныя прадпрыемствы, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі.
Так, са слоў Яўгена Вячаслававіча, лясгас рэалізаваў з пачатку 2019 года 1072 культурныя расліны.

Гэта работа будзе працягвацца, а горад і вёскі нашы з цягам часу будуць зелянець.

Інга ГІЛЕНКА.
Фота Арцёма ГУСЕВА