У 2023 годзе прайсці медыцынскае абследаванне неабходна кожнаму, нават
калі няма хвароб і нараканняў на дрэннае самаадчуванне. Новы парадак
дыспансерызацыі ўстанавіла Міністэрства аховы здароўя. Пастановай № 83
ад 9 жніўня 2022 года зацверджана інструкцыя, дзе ўлічаны ўсе нюансы
абследавання дарослых і дзяцей. 1 студзеня дакумент набыў моц. Пра
асаблівасці новага фармату дыспансерызацыі – у гутарцы з галоўным урачом
УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ” Вольгай СЕМІКОПЕНКА.