Вадохрышча – народнае свята надзеі, час падвядзення вынікаў, момант, каб
задумацца і стаць крыху лепей. Прынамсі, такі сэнс, мне знаецца, укладае
ў гэтую падзею сярэднестатыстычны грамадзянін. Сёння на беразе Прыпяці
прысутным давялося назіраць больш эмацыйна насычаную карціну: хіба не
кожны другі вернік, што акунаўся ў асвечаную ваду нашай роднай ракі,
паглядаючы ў заходні бок, здзіўляўся.