ШЧЫРА ВІНШУЕМ З ДНЁМ ВЫРАТАВАЛЬНІКА!
Вы выбралі для сябе нялёгкую, але высакародную справу – першымі прыходзіць на дапамогу людзям, якія трапілі ў бяду. Работа выратавальнікаў патрабуе значных фізічных і маральных намаганняў. Пераадольваючы небяспеку і рызыкуючы сабой, вы ратуеце самае дарагое – жыцці людзей. Мужнасць, смеласць і адвага, а таксама прафесіяналізм, высокая кваліфікацыя, вопыт і веды – гэта якасці, якімі вы спаўна валодаеце.
Моцнага ўсім здароўя, цвёрдасці духу, шчасця, міру і дабрабыту.
Дзякуй за адданую службу!
Аляксандр КОХАН, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Сяргей МАКАРЭВІЧ, старшыня раённага Савета дэпутатаў